Новая калекцыя «Zorka Яскрава»

“Яскрава” – новая калекцыя ўпрыгажэнняў са срэбра беларускага ювелірнага завода ZORKA – натхнёная любоўю і ўдзячнасцю да роднай краіны: яе спадчыны, мовы, культуры.

У калекцыі – бранзалеты, завушніцы, калье, пярсцёнкі, некаторыя з якіх пакрыты эмаллю, а некаторыя – з жэмчугу. Кветкі лёну і васілька, ласкавыя словы, радкі знакамітых вершаў – родныя сімвалы ў сучасным выкананні напоўняць душу спакоем і пяшчотай.

Асноўнай мэтай пры стварэнні ўпрыгажэнняў стала ўніверсальнасць: яны выдатна дапаўняюць штодзённы стыль і робяць цэласным вячэрні вобраз.

“Яскрава” – гэта пра любоў, пра прыналежнасць да сваёй Радзімы, пра нас. Яскравае маё жыццё!

Ўпрыгажэнні прадстаўлены ў лімітаваннай серыі. Шукайце іх на сайце і ў крамах ZIKO.

Мы в Instagram

Подписаться